Беларусь і В’етнам адзначылі пазітыўную дынаміку ў сферы ваеннага супрацоўніцтва
23 верасня, Мінск . Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Аляксандр Вальфовіч 23 верасня сустрэўся з начальнікам галоўнага палітычнага ўпраўлення В’етнамскай народнай арміі генералам арміі Нгуен Чонг Нгіа,
У ходзе перагавораў абмеркаваны шырокі спектр пытанняў двухбаковага ўзаемадзеяння ў сферы ваеннага і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, адзначана яго пазітыўная дынаміка па ўсіх напрамках.
Бакі падкрэслілі, што беларуска-в’етнамскія адносіны традыцыйна маюць канструктыўны ўзаемавыгадны характар. Была выказана зацікаўленасць у далейшым развіцці супрацоўніцтва паміж Беларуссю і В’етнамам на аснове ўзаемнага даверу і павагі, з улікам інтарэсаў адзін аднаго, а таксама вызначаны перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння.
Дзяржаўным сакратарыятам Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь пацверджана гатоўнасць у садзейнічанні развіццю міжведамасных адносін, а таксама вырашэнні розных пытанняў па лініі абаронных ведамстваў дзвюх краін.
Фота Віталя Піваварчыка





