Ад караваяў да смачных навінак. Чым здзіўляюць раёны Мінскай вобласці ў Дзяржынску
19 верасня, Дзяржынск . Спецыяльна да абласнога фестывалю «Дажынкі», які 19 верасня праходзіць у Дзяржынску, усе раёны Мінскай вобласці падрыхтавалі свае выставачныя экспазіцыі, якія расцягнуліся на некалькі кіламетраў,
Мінская вобласць на выстаўцы прадстаўлена ва ўсёй красе, разнастайнасці і харчовым дабрабыце. Вялікі павільён па праву аддадзены караваям: кожны раён пастараўся здзівіць не толькі іх важкасцю, але і разнастайнасцю дэкору. Каласы, палявыя кветкі, буслы, элементы беларускага арнаменту, мяшкі са збожжам новага ўраджаю і нават сімвал года — жаночыя фігуркі — кандытары пастараліся перадаць глыбокі сэнс галоўнага атрыбута свята.
На фестывалі можна не толькі ацаніць хлебнае багацце, але і паспрабаваць яго ў самым розным выкананні, а таксама праверыць свае сілы, пакруціўшы каменныя жорны.
/Будзе дапоўнена/.





