Культура

Кірмаш «Славянскі калейдаскоп» пройдзе на «Славянскім базары ў Віцебску

Фота з архіва 12 ліпеня, Мінск . У час ХХХV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» з 14 па 21 ліпеня пройдзе 27-ы кірмаш «Славянскі калейдаскоп», паведамілі БЕЛТА ў Віцебскім аддзяленні БелГПП.

У гэтым годзе кірмаш адзначае 27 гадоў з моманту заснавання і 10-годдзе сваёй пастаяннай прапіскі на алеі па вуліцы Кірава. Першая экспазіцыя ў 1999 годзе налічвала ўсяго 10 удзельнікаў, сёння іх ужо больш за сотню, і 20 з іх прадстаўляюць рэгіёны Расійскай Федэрацыі.

Гасцей чакае сапраўднае свята рамёстваў: мастацкая кераміка, стыльнае адзенне, эксклюзіўная біжутэрыя, тавары для дома і вырабы народных промыслаў. Пасля шопінгу можна адпачыць у летнім кафэ, а для гурманаў — сюрпрыз: на экспазіцыі «ЭСКАРГА Д’ОР» пададуць вінаградных смаўжоў у смачным соусе па-бургундску.

Адметнасцю экспазіцыі 2026 года будзе цёплае і ўтульнае афармленне пляцоўкі, рэалізаванае пры падтрымцы ААТ «Віцебскія дываны».

Кірмаш будзе працаваць з 14 па 21 ліпеня з 9.00 да 21.00.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»