Выставу «Жанчыны роднай краіны» прадставілі ў Магілёўскім мастацкім музеі
Фота mogilevnews.by 5 ліпеня, Магілёў . Выставачны праект «Жанчыны роднай краіны» праходзіць у Мастацкім музеі імя П.Масленікава ў Магілёве, аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў музеі.
Экспазіцыя аб’яднала прафесійных і непрафесійных мастакоў, а таксама народных майстроў. У ёй прадстаўлены работы, якія расказваюць пра ўклад жанчын у навуку, адукацыю, культуру і эканоміку краіны.
Наведвальнікі могуць убачыць работы ў розных тэхніках: жывапіс, графіка, кераміка, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.
Паглядзець экспазіцыю можна да пачатку жніўня.






