Кароткачасовыя дажджы і навальніцы чакаюцца ў Беларусі 5 ліпеня
5 ліпеня, Мінск . Да 24 градусаў цяпла чакаецца сёння ў Беларусі, месцамі па краіне прагрымяць навальніцы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Згодна з прагнозамі сіноптыкаў, у краіне сёння будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі чакаюцца навальніцы. Вецер будзе заходні днём парывісты. Максімальная тэмпература паветра днём будзе вар’іравацца ад 18 да 24 градусаў вышэй за нуль.
Больш актуальнай і цікавай інфармацыі аб надвор’і глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на videobel.by.



