Прэзідэнт

Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у М’янму 

2 ліпеня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Рэспубліку Саюз М’янма. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Сустрэча кіраўніка беларускай дзяржавы з Прэзідэнтам краіны Мін Аун Хлайнам адбудзецца 2 ліпеня. Лідары краін, як плануецца, правядуць сустрэчу ў фармаце сам-насам для абмеркавання найбольш актуальных пытанняў беларуска-м’янманскіх адносін.

На парадку дня — супрацоўніцтва ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, фармацэўтыцы, гуманітарнай сферы і па іншых напрамках. План сумесных дзеянняў уключае ў сябе канкрэтныя мерапрыемствы на перыяд 2026-2028 гадоў.

У М’янму Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з Джакарты, дзе правёў перагаворы з Прэзідэнтам Інданезіі Прабова Субіянта. Інданезійскі лідар праводзіў кіраўніка беларускай дзяржавы ў аэрапорце.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»