На Кургане Славы прайшла рэпетыцыя відэаінсталяцыі, падрыхтаванай да Дня Незалежнасці
2 ліпеня, Мінск . У мемарыяльным комплексе «Курган Славы» прайшла рэпетыцыя відэаінсталяцыі, падрыхтаванай да Дня Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Мінскага аблвыканкама.
Яшчэ 9 мая наведвальнікі Кургана Славы змаглі ацаніць відовішчнае, эмацыянальнае відэасветлавое дзейства, якое разгарнулася непасрэдна на схіле мемарыяла. У Дзень Незалежнасці гледачы змогуць убачыць трансляцыю відэахронікі ваенных гадоў, кадры аб стварэнні мемарыяла, дапоўненыя светлавымі эфектамі.
Як паведамлялася раней, вячэрняя праграма 3 ліпеня пачнецца ў 22.10 выступленнем Прэзідэнцкага аркестра Беларусі. А ў 22.35 наведвальнікаў мемарыяла запросяць на прагляд відэаінсталяцыі «Голас Кургана». Фіналам святочнага дня стане рэспубліканская акцыя «Спяём гімн разам», якая завершыцца феерверкам.






