Гарачыня, дажджы і навальніцы. Якім будзе надвор’е сёння ў Беларусі, расказалі сіноптыкі
29 чэрвеня, Мінск . У панядзелак, 29 чэрвеня, у дзённыя гадзіны на большай частцы тэрыторыі рэспублікі тэмпература паветра складзе плюс 35-39 градусаў, месцамі — плюс 30-34 градусы. З-за гарачыні аб’яўлены чырвоны ўзровень небяспекі. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Паводле прагнозаў сіноптыкаў, сёння днём чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер заходні, паўночна-заходні 4-9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с.
На аўторак і сераду аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. У дзённы час 30 чэрвеня — 1 ліпеня на большай частцы тэрыторыі краіны будзе плюс 30-34 градусы, месцамі па поўдні і паўднёвым захадзе — плюс 35-37 градусаў.
Больш актуальнай і цікавай інфармацыі аб надвор’і глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на videobel.by.






