ЗША ўдарылі па звязаных з Іранам цэлях у зоне Армузскага праліва
Фота NASA 27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амерыканскія ваенныя нанеслі ўдары ў зоне Армузскага праліва па звязаных з Іранам цэлях. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на карэспандэнта партала Axios і 12-га канала ізраільскага тэлебачання Барака Равіда.
«Як паведаміла мне амерыканская службовая асоба, ваенныя ЗША нанеслі ўдары ў зоне Армузскага праліва», — адзначыў ён. У другім паведамленні Равід растлумачыў, што ўдары нанесены па цэлях, звязаных з Іранам.
Цэнтральнае камандаванне Узброеных сіл ЗША (CENTCOM) пацвердзіла нанясенне ўдараў па тэрыторыі Ірана ў адказ на атаку на камерцыйнае судна ў Армузскім праліве.
Як сцвярджае CENTCOM, амерыканская авіяцыя нанесла ўдары па іранскіх складах ракет і беспілотнікаў, а таксама па прыбярэжных радыёлакацыйных аб’ектах.
«Узрывы былі чуваць у іранскім Сірыку», — гаворыцца ў паведамленні ў Telegram-канале Press TV.
Агенцтва Reuters са спасылкай на іранскія СМІ таксама перадае, што снарад трапіў у раён пірса горада Сірык.-0-




