Месцамі прагрымяць навальніцы, магчымы град. Якім будзе надвор’е сёння
30 мая, Мінск . У Беларусі 30 мая на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Месцамі прагрымяць навальніцы, магчымы град, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Вецер прагназуецца паўночна-заходні 5-10 м/с, у асобных раёнах з парывамі да 14 м/с. Тэмпература паветра складзе 11-17 градусаў вышэй за нуль, у заходніх раёнах — плюс 18-22.
Больш актуальнай і цікавай інфармацыі пра надвор’е глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на videobel.by.






