Грамадства

Сумеснае пасяджэнне калегій спартыўных ведамстваў Беларусі і Расіі прайшло ў Брэсце 

26 чэрвеня, Брэст . У Брэсце адбылося сумеснае пасяджэнне калегій міністэрстваў спорту Беларусі і Расіі, удзельнікі падвялі вынікі супрацоўніцтва за першае паўгоддзе 2026 года і вызначылі напрамкі сумеснай работы на наступныя два гады,

Абмяркоўваліся пытанні рэгіянальнага супрацоўніцтва, узаемадзеяння спартыўных федэрацый па відах спорту, абмену вопытам па рэалізацыі комплексу ГПА.
Міністр спорту Беларусі Сяргей Кавальчук падкрэсліў знакавасць правядзення мерапрыемства ў Брэсце. «Гэта святое месца, дзе нашы народы ў самыя суровыя гады гісторыі плячо ў плячо, цаной неймаверных намаганняў і ахвяр адстаялі права на жыццё, свабоду і незалежнасць», — сказаў ён. Паводле слоў міністра, узаемадзеянне дзвюх краін у спартыўнай сферы дасягнула высокай інтэнсіўнасці, а спартыўны каляндар фактычна выйшаў на максімальную магутнасць. У студзені-маі бягучага года каля 29 тыс. спартсменаў дзвюх краін прынялі ўдзел у 187 сумесных мерапрыемствах (166 спаборніцтваў і 21 вучэбна-трэніровачны збор) па 48 відах спорту. З іх 63 прайшлі на тэрыторыі Беларусі, 124 — у Расіі. «Дзякуючы палітычнай волі кіраўніцтва дзвюх дзяржаў удалося не толькі захаваць, але і ўмацаваць сфарміраваны вектар супрацоўніцтва», — падкрэсліў Сяргей Кавальчук. Ён указаў, што краіны перагледзелі падыходы да ўнутраных турніраў, уключаючы новы фармат спаборніцтваў сярод вучылішчаў алімпійскага рэзерву па 16 відах спорту, гэты праект стаў эфектыўнай пляцоўкай для абмену методыкамі падрыхтоўкі юных спартсменаў.
Значнасць саюзных праектаў падкрэсліў намеснік кіраўніка прадстаўніцтва Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы ў Мінску Уладзімір Жаўняк. «Асабліва хачу адзначыць ролю міністэрстваў у рэалізацыі мерапрыемстваў, фінансуемых з бюджэту Саюзнай дзяржавы. Так, іх не вельмі шмат, але яны маштабныя, яркія і відовішчныя. Гэта і Спартакіада Саюзнай дзяржавы, якая праводзіцца штогод з 2003 года. За гэты час у ёй прынялі ўдзел больш за 16 тыс. студэнтаў і школьнікаў у 137 відах спорту — уражальны і значны рэзультат», — сказаў Уладзімір Жаўняк.

Па выніках пасяджэння ўстаноўлены каляндарны план правядзення сумесных спартыўных мерапрыемстваў і вучэбна-трэніровачных збораў на 2026 год, а таксама пералік фізкультурных і спартыўна-масавых мерапрыемстваў, якія пройдуць на тэрыторыі дзвюх краін у наступным годзе. Узгоднены план навуковых мерапрыемстваў на 2026-2027 гады, які прадугледжвае абмен вопытам па падрыхтоўцы спартсменаў высокага класа і рабоце ў сферы процідзеяння допінгу.
«Лічым важным прадоўжыць практыку сумесных трэніровак. Пры гэтым з улікам паступовага вяртання нашых спартсменаў (і расіян, і беларусаў) на міжнародную арэну важна сканцэнтраваць намаганні на сумеснай падрыхтоўцы па тых відах, па якіх пакуль захоўваецца забарона на ўдзел», — адзначыў міністр спорту РФ, старшыня Алімпійскага камітэта Расіі Міхаіл Дзегцяроў.
Фота Віялеты Южаковай

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»