Будаўніцтва жылля і першы рэстаран «Мак.бай»: якія беларускія праекты плануюць рэалізаваць у Смаленску
Фота «СБ. Беларусь сегодня» 29 лістапада, Мінск . Беларусь разлічвае прыняць удзел у праектах па жыллёвым будаўніцтве ў Смаленску. Аб гэтым заявіў журналістам кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой у час візіту ў Смаленскую вобласць, .
Дзмітрый Крутой і губернатар Смаленскай вобласці Васіль Анохін абмяркоўвалі сёння тэму будаўніцтва. «Смаленск актыўна забудоўваецца, рыхтуецца некалькі вялікіх пляцовак пад жыллёвае будаўніцтва. Нашы беларускія кампаніі «МАПІД», «А-100 Дэвелапмент» і «Белбудцэнтр» актыўна ўдзельнічаюць у працэсе абмеркавання. Так, ёсць гістарычная забудова горада і адпаведныя абцяжаранні, ёсць фінансавыя пытанні, але тым не менш калі атрымаецца зайсці ў два вялікія смаленскія жыллёвыя праекты, гэта таксама будзе дадатковы важны элемент нашага двухбаковага парадку дня», — сказаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.
Яшчэ адна актуальная тэма — пастаўкі шасі МАЗ для двух смаленскіх прадпрыемстваў, дзе завяршаецца фінальная зборка камунальных і дарожных машын («Смол Маш» і «Завод КДМ»). «Крыху ў бягучым годзе пастаўкі знізіліся. Мы яшчэ дадаткова абмяркуем, як гэтыя аб’ёмы аднавіць. Не хацелася б, каб гэтыя добрыя кааперацыйныя праекты мы ўпускалі. Тым больш заяўка Смаленска і па сегменце камунальнай тэхнікі, і па сегменце пасажырскай тэхнікі вельмі сур’ёзная. Каля 20 нізкападлогавых тралейбусаў МАЗа за некалькі гадоў мы паставім», — адзначыў Дзмітрый Крутой.
Ён таксама расказаў пра шэраг цікавых іміджавых праектаў. «Наша кампанія «Мак.бай» падбірае цяпер пляцоўкі па адкрыцці першага рэстарана ў Смаленску — наогул першага рэстарана ў Расійскай Федэрацыі. Спадзяюся, гэты праект будзе паспяховым. Там будзе поўнасцю беларускае меню, беларускія прадукты, антураж, і таму думаю, што жыхарам Смаленска і гасцям, турыстам спадабаецца гэта лакацыя», — абазначыў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта. Акрамя таго, «Беларуснафта» вывучае магчымасць адкрыцця дзвюх брэндавых заправак на тэрыторыі Смаленскай вобласці.






