У свеце

Прафсаюзы Грэцыі праводзяць усеагульную 24-гадзінную забастоўку

Фота Reuters 25 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Работнікі дзяржаўнага і прыватнага сектараў Грэцыі праводзяць 24-гадзінную ўсеагульную забастоўку ў знак пратэсту супраць падаражання энерганосьбітаў і росту цэн у цэлым. Аб гэтым піша навасны партал libre.gr.
Асноўнае патрабаванне прафсаюза дзяржаўнага сектара Грэцыі (ADEDY) — істотнае павышэнне заработнай платы. Ён таксама заклікае ўлады прыняць неадкладныя меры па барацьбе з ростам цэн для абароны даходаў працоўных.
Акцыі запланаваны ў больш як 60 гарадах па ўсёй краіне. У Афінах буйны мітынг адбудзецца днём на цэнтральнай плошчы Клафтмонас. Удзел у ім прымуць у тым ліку работнікі сферы аховы здароўя, гарадскога транспарту, выкладчыкі ўніверсітэтаў і сярэдніх школ, а таксама студэнты.
Патрабаванні прафсаюзаў уключаюць у тым ліку рашэнне праблемы недахопу настаўнікаў, павышэнне надбаўкі за работу ў небяспечных і шкодных для здароўя ўмовах і ўмацаванне нацыянальнай сістэмы аховы здароўя.
У акцыях прымуць удзел работнікі метрапалітэна, у сувязі з чым грамадскі транспарт у Афінах будзе працаваць па скарочаным графіку. Да забастоўкі далучацца таксама прафсаюзы маракоў, у выніку чаго большасць запланаваных рэйсаў не адбудзецца. Чакаюцца таксама праблемы з авіяперавозкамі з-за ўдзелу ў забастоўцы супрацоўнікаў тэлекамунікацыйных кампаній, якія прадастаўляюць паслугі па інфармаванні аб рэйсах.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»