Канькабежка Дамарацкая стала другой на 500-метроўцы ў дывізіёне В на Кубку свету
Ганна Дамарацкая. Фота з архіва 21 лістапада, Мінск . Чацвёра беларусаў прынялі ўдзел у забегах другога дня другога этапу Кубка свету па канькабежным спорце ў Японіі,
На дыстанцыі 500 м у жанчын наша Ганна Дамарацкая стала прызёрам спаборніцтваў у дывізіёне В — беларуска паказала рэзультат 38,56 сек і заняла другое месца. З улікам забегаў лідараў з падгрупы А час Ганны аказаўся дваццатым сярод 38 дзяўчат, перамагла галандка Энджэл Далеман (37,45).
У гэтым жа відзе праграмы ў мужчын Ігнат Галавацюк фінішаваў чацвёртым у дывізіёне В (і 19-м сярод усіх 40 удзельнікаў). На дыстанцыі 1500 м Ягор Дамарацкі з асабістым рэкордам (1:47,06) таксама размясціўся на 4-м радку ў групе В (і на 20-й пазіцыі сярод 44 атлетаў).
На той жа дыстанцыі ў жанчын беларуска Кацярына Гагіева выступала ў дывізіёне А і стала 17-й як у мацнейшай групе, так і ў агульнай табліцы з 38 дзяўчат. У заключны дзень другога этапу Кубка свету ў Японіі 22 лістапада канькабежцы зноў прабягуць 500-метроўку, а таксама выступяць у камандных гонках і змешанай эстафеце.






