У Беларусі з’явіцца лічбавы памочнік суддзі з тэхналогіяй ШІ
Фота з архіва 19 лістапада, Мінск . Укараненне новых лічбавых тэхналогій у работу судовай сістэмы Беларусі абмяркоўвалася на нарадзе кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі з судзейскім корпусам,
Стыршыня Канстытуцыйнага Суда Беларусі Сяргей Сівец у сваім дакладзе расказаў, што ў ліку арганізацыйных мер па ўдасканаленні дзейнасці КС ён бачыць перш за ўсё актыўнае ўкараненне новых лічбавых тэхналогій, якія адпавядаюць сучасным патрабаванням. «Цяпер сумесна з Аб’яднаным інстытутам праблем інфарматыкі НАН Беларусі вядзецца работа па падрыхтоўцы праекта тэхнічнага задання на распрацоўку праграмна-тэхнічнага комплексу «Лічбавы памочнік суддзі», — сказаў старшыня Канстытуцыйнага Суда.
Паводле яго слоў, укараненне тэхналогіі ШІ дасць магчымасць аўтаматызаваць тыпавыя рабочыя задачы, забяспечыць адзінства судовай практыкі, выпрацоўку навукова абгрунтаваных прававых пазіцый за кошт апрацоўкі і аналізу вялікіх масіваў прававых даных.
Сяргей Сівец таксама лічыць перспектыўным распрацоўку прававых механізмаў і тэхнічных магчымасцей для ўдзелу бакоў і іншых асоб у судовых пасяджэннях з выкарыстаннем сістэм відэа-канферэнц-сувязі, аўдыя- і відэапратакаліравання.




