Прэзідэнт

Лукашэнка адобрыў праект беларуска-расійскага пагаднення аб адзінай аграрнай палітыцы

Фота з архіва 16 лістапада, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 16 лістапада падпісаў указ №409, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй аб адзінай аграрнай палітыцы ў рамках Саюзнай дзяржавы. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Міжнародным дагаворам замацоўваюцца асноўная мэта і напрамкі рэалізацыі аграрнай палітыкі. Заключэнне пагаднення будзе садзейнічаць развіццю адзінага аграрнага рынку Саюзнай дзяржавы.

Паўнамоцтвы на правядзенне перагавораў па праекце пагаднення і яго падпісанне прадастаўлены Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»