Прэзідэнт

Лукашэнка пры назначэнні Каткавец памочнікам Прэзідэнта па Магілёўскай вобласці: «Адпачылі — і наперад»

8 ліпеня, Мінск . Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка пры назначэнні Надзеі Каткавец памочнікам Прэзідэнта — інспектарам па Магілёўскай вобласці адзначыў яе значны вопыт работы і высокі ўзровень ведаў у аграрнай сферы,

«Надзея Мікалаеўна, я вас ведаю даўно. Вы чалавек актыўны. Напэўна, больш вопытнага за сталом нікога няма. Усё будзе залежаць ад таго, наколькі вы і далей будзеце такім актыўным чалавекам. Як вы бачыце, заседзецца на месцы недзе там я вам не даў, — сказаў Прэзідэнт. — Адпачылі крыху і наперад».

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што разлічвае на эфектыўную работу новага памочніка ва ўзаемадзеянні з кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрыем Крутым. «Ён у нас не аграрый, але, як і вы, добры эканаміст. Праўда, у яго больш пераважае макраўзровень, а вы добра ведаеце мікраўзровень», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт сказаў, што помніць работу Надзеі Каткавец на розных пасадах, і тады да яе не было прэтэнзій. Аляксандр Лукашэнка таксама ведае аб выніках яе навуковай дзейнасці за апошні час (яна абараніла кандыдацкую дысертацыю і атрымала ступень кандыдата эканамічных навук) і пазітыўна іх ацэньвае. «Вы за гэты час (што мяне здзівіла) і кандыдацкую дысертацыю абаранілі, прайшліся па асноўных этапах развіцця нашага аграрнага комплексу. Мяне гэта задавольвае», — сказаў ён.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што Надзея Каткавец з-за сваёй прафесійнай дзейнасці на папярэдніх пасадах добра ведае Магілёўскую вобласць і ў тым ліку Шклоўскі раён, на якім Прэзідэнт робіць асаблівы акцэнт і прад’яўляе высокія патрабаванні — стаць узорным для іншых раёнаў краіны. У якасці памочніка Прэзідэнта — інспектара па Магілёўскай вобласці ёй трэба будзе гэтыя патрабаванні выконваць ва ўзаемадзеянні з новым кіраўніком раёна Міхаілам Крыцкім.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»