Навуковая экспертыза і аналітыка. БелІСА адзначыў 30-годдзе з дня заснавання
Фота з архіва 30 кастрычніка, Мінск . Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 30-годдзю з дня ўтварэння Беларускага інстытута сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы (БелІСА), прайшло ў Мінску,
Як адзначыла дырэктар інстытута Ірына Жылінская, сёння БелІСА — гэта акрэдытаваная дзяржаўная навуковая арганізацыя, якая складаецца з 14 аддзелаў са штабам больш за 120 чалавек. «За 30-гадовы перыяд нашымі супрацоўнікамі зарэгістравана больш за 112 тыс. навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх і доследна-тэхналагічых работ. Інстытут з’яўляецца нацыянальным аператарам дзяржаўнай экспертызы, ажыццяўляе планаванне, падрыхтоўку навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі ў цэлым па краіне і па галінах. Мы арганізуем і аналізуем міжнароднае навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва, выконваем міжнародныя навуковыя праекты і функцыі па міждзяржаўным абмене навукова-тэхнічнай інфармацыі з краінамі СНД», — расказала яна.
Паводле слоў першага намесніка генеральнага сакратара СНД Ігара Петрышэнкі, інстытут з’яўляецца своеасаблівым цэнтрам камерцыялізацыі падыходаў і распрацовак, неабходных для інавацыйнага развіцця. БелІСА падмацоўвае развіццё нацыянальнай эканомікі навукова-тэхнічнымі распрацоўкамі, без якіх эфектыўнае функцыянаванне немагчыма.
Як адзначыў першы намеснік міністра эканомікі Іван Вежнавец, інстытут унёс ключавы ўклад у фарміраванне комплекснага прагнозу навукова-тэхнічнага прагрэсу на 2026-2030 гады. «Фарміраванне рэестра навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх і доследна-тэхналагічных работ — таксама заслуга інстытута. Гэта карпатлівая праца, якая патрабуе сур’ёзнай увагі да дэталей, — сказаў ён. — Перад БелІСА стаіць задача па павелічэнні ўкладу навукі ў ВУП. Пры ўсіх кампетэнцыях, якія ёсць у калектыву, гэта мэта можа быць дасягнута».
У час урачыстага мерапрыемства былі ўручаны ўзнагароды лепшым супрацоўнікам БелІСА.






