Грамадства

Беларусь і Кітай пашыраюць авіязносіны

Фота з архіва 10 лістапада, Мінск . Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын падпісаў пастанову, якая прадугледжвае заключэнне шляхам абмену нотамі пагаднення паміж урадамі Беларусі і КНР аб унясенні змяненняў у пагадненне аб паветраных зносінах ад 17 студзеня 1995 года. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА у прэс-службе ўрада.

Сутнасць змяненняў — у прадастаўленні кожным з бакоў права вызначаць не менш як тры авіяперавозчыкі для перавозкі пасажыраў і адзін авіяперавозчык для перавозкі грузаў, а таксама прадастаўленні авіяперавозчыкам права ажыццяўляць авіяперавозкі ў Мінск і Пекін і іншыя тры гарады Беларусі і КНР на выбар. Акрамя таго, горад Алматы (Казахстан) вызначаецца ў якасці прамежкавага пункта пры ажыццяўленні авіяперавозак з Беларусі ў КНР і назад.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»