Палітыка
Прэм’ер-міністр Казахстана прыбыў з афіцыйным візітам у Беларусь
30 верасня, Мінск . Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын сустрэў у Нацыянальным аэрапорце Мінск прэм’ер-міністра Казахстана Алжаса Бекценава, які ў гэтыя дні з афіцыйным візітам наведвае Беларусь, паведамілі ў прэс-службе ўрада.
1 кастрычніка ў Доме ўрада пройдуць перагаворы прэм’ер-міністраў дзвюх краін. Па выніках сустрэчы адбудзецца цырымонія падпісання міжнародных дакументаў.






