Палітыка

Ад эканомікі да рэгіянальнага супрацоўніцтва. Беларусь і Манголія нацэлены на ўмацаванне адносін

Фота з архіва 11 верасня, Мінск . У Савеце Рэспублікі адбылася сустрэча кіраўніцтва Савета Рэспублікі з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Манголіі ў Беларусі Гунаажаў Байгалмаа,

На сустрэчы было падкрэслена, што паміж Беларуссю і Манголіяй склаліся дружалюбныя адносіны, якія абапіраюцца на глыбокі гістарычны фундамент.
Адзначана, што апошнімі гадамі ўзаемадзеянне актывізавалася. Сур’ёзны імпульс гэтаму надаў дзяржаўны візіт Прэзідэнта Беларусі ў Манголію ў 2024 годзе. Па выніках перагавораў ва Улан-Батары адбылася цырымонія падпісання афіцыйных дакументаў. У ліку найбольш значных — дарожная карта супрацоўніцтва Беларусі і Манголіі да 2026 года.

На сустрэчы ў Савеце Рэспублікі звернута ўвага, што краіны, маючы добрую аснову для далейшага ўзаемадзеяння, прадаўжаюць умацоўваць супрацоўніцтва ў розных сферах. У прыватнасці, адзначана важнасць эканамічнага складніка. Бакі выказалі ўпэўненасць у тым, што неабходна нарошчваць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва. Парламентарыі актыўна ўключаны ў гэту работу.
Парламентарыі гатовы супрацоўнічаць і ў сацыяльнай сферы — ахове здароўя, адукацыі, па лініі грамадскіх арганізацый. Важна і рэгіянальнае супрацоўніцтва.
Акрамя таго, звернута ўвага на ўзаемадзеянні на міжнароднай арэне. На сустрэчы адзначана, што падтрымка адна адной краінамі, якія прытрымліваюцца міралюбівай палітыкі, архіважная. Фота Сяргея Шэлега

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»