Грамадства

Свабодна наведваць лясы можна ў трох раёнах Беларусі

Фота з архіва 7 кастрычніка, Мінск . Лясы толькі трох раёнаў Беларусі застаюцца свабоднымі для наведвання. Аб гэтым сведчыць інтэрактыўная карта Міністэрства лясной гаспадаркі, .

Наведванне лясоў дазволена ў Смалявіцкім, Барысаўскім, Крупскім раёнах Мінскай вобласці. Забарона на наведванне лясных масіваў захоўваецца ў Кармянскім, Ельскім, Гомельскім, Добрушскім, Чачэрскім раёнах Гомельскай вобласці. У астатніх раёнах краіны дзейнічаюць абмежаванні на наведванне лясоў.

Перад наведваннем лесу спецыялісты рэкамендуюць азнаёміцца з актуальнай інфармацыяй на афіцыйным сайце Мінлясгаса. Інтэрактыўная карта забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў рэгулярна абнаўляецца, у ёй аператыўна адлюстроўваецца сітуацыя ў лясных масівах па раёнах краіны і інфармацыя аб увядзенні абмежавальных мер. Удакладніць інфармацыю таксама можна ў мясцовых райвыканкамах і лесагаспадарчых установах.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»