Беларуска Штыхецкая ўзяла бронзу на брусах на этапе сусветнага Кубка выкліку ў Парыжы
Сафія Штыхецкая. Фота Беларускай асацыяцыі гімнастыкі 27 верасня, Мінск . Беларуска Сафія Штыхецкая стала прызёрам фінальнага этапу сусветнага Кубка выкліку па спартыўнай гімнастыцы 2026 года ў Парыжы,
Наша спартсменка паднялася на подыум па выніках спаборніцтваў на рознавысокіх брусах. У фінале Штыхецкая набрала за сваю праграму 14,100 бала і заваявала бронзу, апярэдзіўшы дзяўчат з Вялікабрытаніі, Францыі, Украіны, Канады і Харватыі. Першае і другое месцы занялі францужанка Алена Кола (14,300) і шведка Эмелі Вестлунд (14,266).
Усяго ўдзел у практыкаванні на брусах прынялі 36 гімнастак. Гэты медаль стаў для Штыхецкай другім на міжнародных турнірах FIG у сезоне-2026, у сакавіку беларуска была трэцяй на брусах на этапе Кубка свету ў Баку. Таксама сёлета Сафія ўваходзіла ў дзясятку лепшых на чэмпіянаце Еўропы.
Акрамя таго, 27 верасня наша Караліна Феданюк паказала восьмы рэзультат у апорным скачку. Этап сусветнага Кубка выкліку ў Парыжы — апошні вялікі старт перад чэмпіянатам свету па спартыўнай гімнастыцы, які пройдзе ў галандскім Ратэрдаме з 17 па 25 кастрычніка.






