Палітыка

Нікалайкін узначаліць групу наглядальнікаў ад Парламенцкага сходу на выбарах у Дзярждуму РФ 

Віктар Нікалайкін. Фота з архіва 15 верасня, Масква /Эдуард Півавар . Дэлегацыя Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі ў складзе Місіі наглядальнікаў ад СНД прыме ўдзел у назіранні за парламенцкімі выбарамі ў Расійскай Федэрацыі. Дэлегацыю ўзначаліць старшыня Камісіі Парламенцкага сходу па эканамічнай палітыцы, старшыня Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Віктар Нікалайкін, паведамілі ў прэс-службе сходу.

«Прадстаўнікі Парламенцкага сходу наведаюць выбарчыя ўчасткі ў Маскве і Маскоўскай вобласці, дзе плануюць назіраць за ходам галасавання. Каардынатар дэлегацыі Парламенцкага сходу Віктар Нікалайкін 20 верасня прыме ўдзел у пасяджэнні савета каардынатараў Місіі наглядальнікаў ад СНД для падрыхтоўкі падагульняючага дакумента па выніках назірання за выбарамі, які будзе прадстаўлены прадстаўнікам СМІ на прэс-канферэнцыі 21 верасня ў Цэнтральнай выбарчай камісіі РФ», — расказалі ў прэс-службе.

Выбары дэпутатаў Дзярждумы РФ 9-га склікання пройдуць 18-20 верасня.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»