Грамадства

Законапраект па пытаннях дзейнасці органаў КДК прыняты ў другім чытанні

24 чэрвеня, Мінск . Законапраект «Аб змяненні законаў па пытаннях дзейнасці органаў Камітэта дзяржаўнага кантролю» прыняты ў другім чытанні на пасяджэнні трэцяй сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання,  

Прадстаўляючы парламентарыям законапраект, член Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Андрэй Крупенькін адзначыў, што пры падрыхтоўцы да разгляду Палатай прадстаўнікоў у другім чытанні законапраект дапрацаваны ў частцы яго прывядзення ў адпаведнасць з іншымі заканадаўчымі актамі і ўзгаднення з законам «Аб дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі (спыненні дзейнасці) суб’ектаў гаспадарання» ад 1 чэрвеня 2026 года.
Парламентарый назваў асноўныя прапанаваныя навацыі. У прыватнасці, законапраектам прадугледжваецца замацаванне новых прынцыпаў дзейнасці органаў Камітэта дзяржаўнага кантролю: незалежнасць ад дзейнасці іншых дзяржаўных органаў, палітычных партый, іншых грамадскіх аб’яднанняў і іншых арганізацый, службовых асоб, а таксама прафілактыка правапарушэнняў у эканамічнай сферы.
КДК надзяляецца новымі функцыямі. Размова ідзе аб функцыях кантролю ў адносінах да ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» і кантролю за выкананнем патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза, Еўразійскага эканамічнага саюза. Акрамя таго, замацоўваюцца новыя паўнамоцтвы КДК і яго тэрытарыяльных органаў.
Праект закона накіроўваўся для ўнясення паправак у пастаянныя камісіі Палаты прадстаўнікоў, на ўзгадненне ў Савет Міністраў, Камітэт дзяржаўнага кантролю і іншыя зацікаўленыя дзяржаўныя органы для правядзення юрыдычных, лінгвістычнай і крыміналагічнай экспертыз. Заўваг і прапаноў па ім не паступіла.
Фота Віталя Піваварчыка

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»