Зацверджаны мэтавыя паказчыкі грашова-крэдытнай палітыкі на 2027 год
Фота з архіва 30 верасня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 30 верасня падпісаў указ №343, якім зацверджаны мэтавыя паказчыкі грашова-крэдытнай палітыкі на 2027 год. Дакумент прыняты ў мэтах стварэння ўмоў для ўстойлівага росту эканомікі, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Пералік паказчыкаў адпавядае патрабаванням, якія прад’яўляюцца да работы Нацыянальнага банка і банкаўскай сістэмы ў цэлым, — садзейнічанне эканамічнаму росту разам з падтрыманнем цэнавай і фінансавай стабільнасці.
Указам устаноўлены наступныя параметры:
прырост спажывецкіх цэн — не больш за 6%;
міжнародныя рэзервовыя актывы — не менш як $12,8 млрд (важнейшы індыкатар эканамічнай бяспекі краіны і яе фінансавай устойлівасці);
доля неабслугоўваемых актываў банкаў у актывах, схільных да крэдытнай рызыцы, — не больш за 10% (ўтрыманне такога ўзроўню забяспечыць стабільнасць усёй банкаўскай сістэмы);
прырост аб’ёму інвестыцыйнага фінансавання — не менш як 13% (для забеспячэння падтрымкі інвестыцыйнага крэдытавання).





