Эканоміка

Увод ліцэнзавання імпарту яблыкаў на шэсць месяцаў пракаменціравалі ў МАРГ 

Фота з архіва 25 верасня, Мінск . Начальнік упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва і прымянення мер нетарыфнага рэгулявання Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Максім Пруднікаў пракаменціраваў пастанову Савета Міністраў аб ліцэнзаванні імпарту яблыкаў на шэсць месяцаў,

«У мэтах абароны ўнутранага рынку і, адпаведна, забеспячэння нашых спажыўцоў якаснай беларускай прадукцыяй па даступных цэнах прынята пастанова ўрада, якая прадугледжвае ўвядзенне часовай меры нетарыфнага рэгулявання тэрмінам на шэсць месяцаў у выглядзе ліцэнзавання імпарту яблыкаў», — адзначыў Максім Пруднікаў.

Ліцэнзіі будуць выдавацца Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю па ўзгадненні з Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання. «Падставай для адмовы Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання ў выдачы такой ліцэнзіі будзе магчымасць выкарыстання або набыцця на дату паступлення заявы яблыкаў беларускай вытворчасці, аналагічных увозімым», — дадаў прадстаўнік МАРГ.

Паводле слоў Максіма Пруднікава, мера нетарыфнага рэгулявання не распаўсюджваецца на тавары, што перамяшчаюцца праз тэрыторыю Беларусі ў рамках міжнародных транзітных перавозак, на тавары, якія паходзяць з дзяржаў — членаў ЕАЭС пры ўмове пацвярджэння адпаведным сертыфікатам, а таксама на тавары, што ўвозяцца ў рамках замежнай дапамогі.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»