Эканоміка

Удзел беларускіх спецыялістаў у будаўніцтве АЭС ва Узбекістане разгледзелі ў Мінэнерга

Фота з архіва 27 кастрычніка, Мінск . Беларусь і Узбекістан разгледзелі перспектывы вытворчай кааперацыі ў атамнай энергетыцы, паведамілі у прэс-службе Мінэнерга па выніках сустрэчы міністра энергетыкі Дзяніса Мароза з дырэктарам агенцтва «Узатам» Азімам Ахмедхаджаевым.

Абмяркоўваўся ўдзел беларускіх спецыялістаў і прадпрыемстваў у рэалізацыі праекта будаўніцтва атамнай электрастанцыі ва Узбекістане, развіццё вытворчай кааперацыі і магчымасці лакалізацыі энергетычнага абсталявання.

Беларусь ужо аказвае садзейнічанне ўзбекскім партнёрам у падборы кваліфікаваных спецыялістаў для будаўніцтва АЭС і спадарожнай інфраструктуры. Супрацоўніцтва развіваецца на аснове дарожнай карты Мінэнерга і «Узатама» на 2025-2027 гады.

Адной з перспектыўных тэм сустрэчы стала вытворчасць трансфарматарнага абсталявання. Дзяніс Мароз прапанаваў прадметна прапрацаваць магчымасці ўзаемадзеяння Мінскага электратэхнічнага завода імя В.І.Казлова, «Узатама» і дзяржкарпарацыі «Расатам».

Разглядаліся таксама іншыя напрамкі прамысловай кааперацыі, уключаючы пастаўкі беларускага абсталявання і магчымае стварэнне сумесных вытворчасцей ва Узбекістане.

Узбекскі бок выказаў зацікаўленасць у далейшым развіцці супрацоўніцтва і выкарыстанні беларускіх кампетэнцый пры рэалізацыі нацыянальнай ядзернай энергетычнай праграмы.

Наступным крокам можа стаць абмен прапановамі па канкрэтных відах абсталявання і вызначэнне праектаў для далейшай сумеснай прапрацоўкі.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»