Эканоміка

Белстат: інвестыцыі ў асноўны капітал за студзень-жнівень склалі 36,9 млрд рублёў

Фота з архіва 21 верасня, Мінск . Інвестыцыі ў асноўны капітал за студзень-жнівень бягучага года ў Беларусі склалі 36,9 млрд рублёў. Аб гэтым паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Удзельная вага Мінскай вобласці ў агульным аб’ёме выкарыстаных інвестыцый у асноўны капітал склала 24%. Доля Мінска — 22,1%  інвестыцый, Брэсцкай вобласці — 12,8%, Гомельскай вобласці — 12,2%, Гродзенскай — 10,3%, Магілёўскай — 9,4%, Віцебскай — 9,2%.

Структура інвестыцый у асноўны капітал наступная: будаўніча-мантажныя работы — 50,2%, машыны, абсталяванне, транспартныя сродкі — 36,8%, іншыя работы і затраты — 10,7%, аб’екты інтэлектуальнай уласнасці — 2,3%.

Дзяржаўныя інвестыцыі ў асноўны капітал склалі 40,8%, прыватныя — 52,9%, замежныя — 6,3%.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»