У Венесуэле колькасць загінулых у выніку землетрасення павялічылася да 235
Скрыншот відэа ТАСС 26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць загінулых у выніку землетрасення ў Венесуэле дасягнула 235, яшчэ больш як 4,3 тыс. чалавек атрымалі раненні, паведамляе ТАСС са спасылкай на тэлеканал Venezolana de Television.
«На жаль, мы прынялі каля 235 пацыентаў, якія паступілі без прыкмет жыцця або памерлі ў момант прыбыцця ў нашы медыцынскія ўстановы», — сказаў у эфіры міністр аховы здароўя рэспублікі Карлас Альварада.
Ён адзначыў, што аказана дапамога больш як 4,3 тыс. раненым. Некаторыя з іх з лёгкімі траўмамі, але ёсць таксама пацыенты ў стане сярэдняй ступені цяжкасці і цяжкараненыя. Многім спатрэбілася хірургічнае ўмяшанне, а найбольш складаная сітуацыя складваецца ў штаце Ла-Гуайра.-0-






