Грамадства

У якім рэгіёне дзейнічае больш за ўсё абмежаванняў на наведванне лесу, расказалі ў Мінлясгасе

12 кастрычніка, Мінск . Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць практычна ва ўсіх абласцях краіны. Аб гэтым сведчаць даныя інтэрактыўнай карты Мінлясгаса, .

Паводле інфармацыі на 12 кастрычніка, зялёным колерам на карце краіны адзначана Магілёўская вобласць, дзе дазволена наведванне лясоў. У Віцебскім і Гродзенскім рэгіёнах абмежаванне ўведзена ў Сенненскім і Дзятлаўскім раёнах адпаведна.

У Брэсцкай вобласці абмежаванні ўведзены ў Ганцавіцкім, Кобрынскім, Маларыцкім, Іванаўскім, Пінскім і Жабінкаўскім раёнах.

У Мінскай вобласці абмежавана наведванне лясоў у Мядзельскім, Барысаўскім, Смалявіцкім, Мінскім, Дзяржынскім, Салігорскім, Уздзенскім, Пухавіцкім і Слуцкім раёнах.

На паўднёвым усходзе краіны абмежаванні дзейнічаюць ва ўсіх раёнах, акрамя Жыткавіцкага, Светлагорскага і Акцябрскага Гомельскай вобласці.

Перад паходам у лес спецыялісты рэкамендуюць даведацца пра актуальную інфарамацыю на афіцыйным сайце Мінлясгаса. Інтэрактыўная карта забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў увесь час актуалізуецца. Таксама інфармацыю можна ўдакладніць у мясцовых райвыканкамах і лесагаспадарчых установах.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»