У Беларусі ўзровень злачыннасці ў 2025 годзе знізіўся на 13%. Тэндэнцыя прадаўжаецца
7 кастрычніка, Мінск . У Беларусі зніжаецца ўзровень злачыннасці, такая тэндэнцыя была як у 2025 годзе, так адзначаецца і за восем месяцаў 2026-га. Аб гэтым заявіў журналістам генеральны пракурор Беларусі Дзмітрый Гара перад сумесным пасяджэннем Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі,
«Штогадовае інфармаванне Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу — гэта магчымасць праінфармаваць народных выбраннікаў аб пытаннях крымінагеннай абстаноўкі, стану законнасці ў нашай краіне ў розных сферах, работы пракурораў па падтрыманні законнасці і правапарадку ў краіне. Ёсць станоўчыя тэндэнцыі — зніжэнне ўзроўню злачыннасці. Па выніках 2025 года ў нас на 13% менш злачынстваў. За восем месяцаў бягучага года зніжэнне яшчэ на 8%», — сказаў Дзмітрый Гара.
Паводле яго слоў, ёсць і пытанні, над якімі трэба папрацаваць. «У тым ліку процідзеянне кіберзлачыннасці: на сённяшні дзень 30% усіх рэгіструемых злачынстваў — у сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Патрэбна абмеркаваць і пытанні прафілактыкі. Але пракуратура займаецца не толькі пытаннямі нагляду за судовым вядзеннем па справе, падтрымкі абвінавачання ў судах. У нас дастаткова шырокі спектр пытанняў агульнага нагляду. Мы звяртаем сваю ўвагу на забеспячэнне правоў непаўналетніх, пытанні эканамічнай і экалагічнай бяспекі і іншыя напрамкі дзейнасці. Аб усім гэтым будзе даложана сёння. Упэўнены, што атрыманая інфармацыя будзе выкарыстана як у нарматворчай дзейнасці, так і па іншых напрамках работы нашага парламенцкага корпуса», — адзначыў генеральны пракурор.
Фота Мікалая Пятрова


