Грамадства

У Беларусі змянілі будаўнічыя нормы па прымяненні абагравальных прыбораў у школах і дзіцячых садах 

Фота з архіва 25 верасня, Мінск . Мінбудархітэктуры абнавіла будаўнічыя нормы ў сферы ацяплення і кандыцыяніравання паветра. Пастанова ад 17 верасня 2026 года №76 апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, .

«Зацверджана змяненне №3 БН 4.02.03-2019 «Ацяпленне, вентыляцыя і кандыцыяніраванне паветра», якое выключае забарону на прымяненне абагравальных прыбораў з непасрэднай трансфармацыяй электрычнай энергіі ў цеплавую для ўстаноў дашкольнай адукацыі, агульнай сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай», — растлумачылі ў прэс-службе Мінбудархітэктуры.

Дакумент распрацаваны РУП «Будтэхнорм». Змяненне ўводзіцца ў дзеянне праз 60 каляндарных дзён пасля афіцыйнага апублікавання.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»