У Беларусі накапалі больш за 500 тыс. тон цукровых буракоў
Фота з архіва 4 верасня, Мінск . Цукровыя буракі ў Беларусі ўбраны з 12% плошчаў, бульба — з 8%. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
Цукровых буракоў накапана 517 тыс. т сярэдняй ураджайнасцю 409 ц/га. У разрэзе абласцей атрымана: у Мінскай — 274 тыс. т, Гродзенскай — 184 тыс. т, Магілёўскай — 37 тыс. т, Брэсцкай — 22 тыс. т. «Рэгіёны ўбіраюць тэмпамі, якія перавышаюць мінулагоднія», — адзначылі ў прэс-службе.
Бульбы накапана 64 тыс. т сярэдняй ураджайнасцю 364 ц/га. Больш за ўсё ў Магілёўскай вобласці — 27 тыс. т. Потым ідуць Брэсцкая (15 тыс. т), Мінская — (8 тыс. т), Гомельская (7 тыс. т), Віцебская (4 тыс. т), Гродзенская (3 тыс. т).
Па збожжавых у сельскагаспадарчых арганізацыях і сялянска-фермерскіх гаспадарках намалочана з улікам рапсу 9 млн 159 тыс. т. У разрэзе абласцей: у Мінскай — 2 млн 409 тыс. т, Гродзенскай — 1 млн 840 тыс. т, Брэсцкай — 1 млн 671 тыс. т, Магілёўскай — 1 млн 196 тыс. т, Гомельскай — 1 млн 92 тыс. т, Віцебскай — 951 тыс. т.
Убрана культур на зерне (з улікам рапсу, без кукурузы) на плошчы 2 млн 459 тыс. га, што складае амаль 99% ад агульнай плошчы ў памеры 2 млн 497 тыс. га.
Заарана пад сяўбу азімых збожжавых 492 тыс. га, што складае 33% ад плана ў памеры 1,5 млн га. У лік дзяржзаказу пастаўлена: харчовага збожжа — 653 тыс. т (больш за 98% ад плана ў памеры 663 тыс. т), піваварнага ячменю — больш як 93 тыс. т (109% ад плана ў памеры 86 тыс. т).
Кукуруза на сілас і зялёны корм убрана з 8% плошчаў, што складае 77 тыс. га.
Скошана траў другім укосам на плошчы 918 тыс. га, што складае 91% ад плана. Нарыхтавана сена 571 тыс. т (80% ад плана), сіласу — больш за 2 млн т (10% ад плана), травяных кармоў — 4 млн 317 тыс. т кармавых адзінак (43% ад плана), сенажу — 12 млн 363 тыс. т (86% ад плана).
Назапашана мінеральных угнаенняў (азотных, фосфарных, калійных) пад азімую сяўбу 163% да плана.






