У Беларусі на будаўнічыя падрадныя работы ў І паўгоддзі затрачана 13,6 млрд рублёў
Фота з архіва 20 ліпеня, Мінск . У Беларусі ў студзені — чэрвені 2026 года на будаўнічыя падрадныя работы затрачана 13,6 млрд рублёў. Аб гэтым паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Доля капітальнага і бягучага рамонту ў агульным аб’ёме падрадных работ па відзе дзейнасці «будаўніцтва» склала 22,9 працэнта. Больш за ўсё ў будаўніцтве задзейнічана прыватная форма ўласнасці — 80,3 працэнта, дзяржаўная склала 19,1 працэнта, замежная — 0,6 працэнта.
Удзельная вага Мінска ў рэспубліканскім аб’ёме падрадных работ склала 34,1 працэнта, Мінскай вобласці — 17,3 працэнта, Брэсцкай — 11,6 працэнта, Гомельскай — 10,7 працэнта, Гродзенскай — 9,4 працэнта, Магілёўскай — 9,1 працэнта, Віцебскай — 7,8 працэнта.






