Выстаўка «ІНАПРАМ. Беларусь» адкрываецца ў Мінску. Што варта паглядзець
30 верасня, Мінск . ІІ Міжнародная прамысловая выстаўка «ІНАПРАМ. Беларусь» адкрываецца ў Мінску,
Больш за 160 айчынных прадпрыемстваў паказваюць свае распрацоўкі і прадукцыю ў павільёне Беларусі. Тут сабраны ўсе галіны прамысловасці: машынабудаванне, транспарт, аўтакампаненты, мікраэлектроніка, нафтахімія і іншыя. Шырока прадстаўлены і прыватны бізнес. Таксама сфарміравана вулічная экспазіцыя, якая займае плошчу больш як 3 тыс. кв.м. За адзін дзень можна ўбачыць усю прамысловасць Беларусі — ад трактара да мікрасхемы. У гэтым годзе прадстаўлены шэраг навінак: гэта і экалагічны транспарт, і беспілотныя комплексы, і мікраэлектроніка, і медыцынская тэхніка, інтэрактыўныя рашэнні, сельскагаспадарчая і камунальная тэхніка.
Каля палавіны беларускага павільёна на выстаўцы «ІНАПРАМ. Беларусь» займаюць прадпрыемствы, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні Мінпрама. Мінскі аўтамабільны завод пакажа лінейку газаматорнай тэхнікі, а таксама тэхнікі на электрычнай цязе. БЕЛАЗ прадставіць кар’ерныя самазвалы, якія працуюць на альтэрнатыўных відах паліва, таксама будзе прадэманстравана інтэрактыўнае рабочае месца з дыстанцыйным кіраваннем самазвалам. Будзе прэзентавана новая распрацоўка МТЗ — трактар BELARUS-5425. Гэта адзін з самых магутных трактароў у свеце з класічнай кампаноўкай. БЕЛДЖЫ прадэманструе абноўлены красовер BELGEE X50 + з чатырохцыліндравым турбіраваным рухавіком магутнасцю 174 к.с. Сваю прадукцыю таксама прадставяць БАТЭ, «Інтэграл», «Гарызонт», Мінскі маторны завод, БМЗ, «Магілёўліфтмаш», «Гомсельмаш», Беларуская станкабудаўнічая кампанія, «Атлант», «АМКАДОР», «Планар», Мінскі гадзіннікавы завод, «Бабруйскаграмаш», «БКМ Холдынг» і інш.
/Будзе дапоўнена/.





