Ветрана і дажджліва будзе сёння ў Беларусі
21 жніўня, Мінск . У Беларусі днём 21 жніўня па паўднёва-ўсходняй палове краіны чакаюцца моцныя дажджы, навальніцы. Аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Сёння днём будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. Раніцай месцамі магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёвы 4-9 м/с, пры навальніцах з парывамі да 14 м/с, месцамі 15-20 м/с.
Тэмпература паветра днём складзе 18-24 градусы вышэй за нуль, па паўднёвым усходзе — плюс 25-30 градусаў.
Больш актуальнай і цікавай інфармацыі аб надвор’і глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на videobel.by.




