Пяткевіч: Беларусь — вялікая сям’я ў краінавым маштабе, «Дажынкі» — адна з лепшых нашых традыцый
26 верасня, Карэлічы . «Дажынкі» — свята, якое дае магчымасць сказаць дзякуй усім людзям, якія забяспечваюць нашу харчовую бяспеку. Аб гэтым сказала намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Наталля Пяткевіч на абласным фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі ў Карэлічах,
«Наша краіна — незвычайная. Беларусь — не проста дзяржава са сваімі святамі, традыцыямі, любімымі стравамі, гэта сям’я ў краінавым маштабе, — сказала намеснік прэм’ер-міністра. — І адна з традыцый нашай вялікай сям’і, нашай дзяржавы — гэта свята, якое дае магчымасць сказаць дзякуй усім людзям, якія забяспечваюць нашу харчовую бяспеку. Пакланіцца за тое, што яны на працягу ўсяго свайго жыцця адданы роднай зямлі,за тое, што не выехалі ў горад, а працуюць на малой Радзіме».
Наталля Пяткевіч выказала падзяку вяскоўцам за тое, што жыхары краіны забяспечаны ўсім неабходным, які б ні выдаўся год.
Намеснік прэм’ер-міністра таксама падзякавала жыхарам Гродзеншчыны за важкі ўклад у агульны каравай і ўручыла заслужаныя ўзнагароды лепшым хлебаробам. Фота Леаніда Шчаглова





