В2В-сустрэчы для пашырэння партнёрства. Беларуска-азербайджанскі бізнес-форум стартаваў у Мінску
Фота з архіва 2 чэрвеня, Мінск . Беларуска-азербайджанскі бізнес-форум прайшоў у Мінску,
Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў адзначыў, што беларускі бізнес мае вялікую цікавасць да ўзаемадзеяння з азербайджанскімі партнёрамі. «Мы пастаянна праводзім такія мерапрыемствы. І, напэўна, той уклад, які яны ўносяць у развіццё нашых гандлёва-эканамічных адносін, паказвае рост: у першым квартале бягучага года ўзаемны гандаль вырас больш як на 50 працэнтаў з абодвух бакоў», — падкрэсліў ён.

Намеснік выканаўчага дырэктара AZPROMO Турал Гаджылы адзначыў, што бізнес-форумы дзелавых колаў Беларусі і Азербайджана ўжо сталі традыцыйнымі. «Мы сёння ўдзельнічаем тут з больш як 30 кампаніямі з розных сектараў: аграрнага, прамысловага, тэкстыльнага і гэтак далей. Бачым вялікую цікавасць з боку беларускіх прадпрымальнікаў», — сказаў ён.
Паводле слоў Турала Гаджылы, цяпер прапрацоўваецца шэраг вельмі буйных праектаў па аграрным сектары, вытворчасці іншай прадукцыі. «Чакаем ад форуму, каб у выніку перагавораў гэта мела станоўчы ўклад і ў гандлёвым абароце», — адзначыў намеснік выканаўчага дырэктара.
У гандлі паміж краінамі цяпер вялікую долю займае харчовая прадукцыя. «Мы імпартуем з Беларусі, экспартуем у Беларусь. А таксама шэраг прамысловай прадукцыі, драўніны і гэтак далей. Але мы бачым вялікі патэнцыял для павелічэння гэтага абароту і прыкладаем свае сілы», — заўважыў Турал Гаджылы.

Арганізатарам форуму выступіла Беларуская гандлёва-прамысловая палата ва ўзаемадзеянні з Агенцтвам заахвочвання экспарту і інвестыцый Азербайджанскай Рэспублікі (AZPROMO). Мерапрыемства прайшло ў рамках 16-га пасяджэння міжурадавай беларуска-азербайджанскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве ў Мінску. У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 200 прадстаўнікоў бізнесу Беларусі і Азербайджана. З азербайджанскага боку ўдзельнічалі прадстаўнікі 35 прадпрыемстваў, якія прадстаўляюць сферы будаўніцтва, прамысловай вытворчасці, сельскай гаспадаркі, харчовай галіны, гандлю, лёгкай прамысловасці і інфраструктурных праектаў. У рамках мерапрыемства былі арганізаваны В2В-сустрэчы.
Фота Сяргея Шэлега





