У свеце

Больш за 850 чалавек затрымалі ў час беспарадкаў у Парыжы

Фота АР 18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сама меней 855 чалавек затрымалі ў час беспарадкаў у французскай сталіцы Парыжы. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на тэлеканал BFMTV.

Учора, 17 кастрычніка, па ўсёй Францыі прайшлі маштабныя акцыі пратэсту супраць падаражэння кошту жыцця і павышэння цэн. Тэлеканал паведаміў, што ў час сутыкнення паміж пратэстуючымі і паліцыяй было паранена некалькі супрацоўнікаў правапарадку — пацярпелі 13 паліцэйскіх і двое пажарных. Адзначаецца, што сярод пратэстуючых ёсць ахвяры: аднаму з удзельнікаў маршу стала дрэнна, і ён памёр у аддзяленні неадкладнай дапамогі. Таксама 17 чалавек знаходзяцца пад вартай у горадзе Лімож, дзе напярэдадні абвалілася падпаленая радыкаламі званіца будынка мэрыі.

Праваахоўныя органы Францыі зафіксавалі рэзкі скачок колькасці выпадкаў марадзёрства. Тэлеканал France 24 паведаміў, што, прыкрываючыся пратэстамі, зламыснікі грамілі ювелірныя салоны, прэміяльныя магазіны адзення і гаджэтаў, пякарні ў розных гарадах. Некаторыя пратэстуючыя раскідвалі нарабаванае па вуліцах і білі вітрыны.-0-
Фота АР

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»