Эканоміка

«Рухаемся дастатковымі тэмпамі». Дэлегаты УНС у Мінску ацанілі ход выканання Праграмы-2030

29 кастрычніка, Мінск . У сталіцы прайшло пашыранае пасяджэнне Мінгарвыканкама з удзелам дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу (УНС). Удзельнікам расказалі аб ходзе выканання мэтавых паказчыкаў Мінгарвыканкама за студзень — верасень 2026 года і папярэдніх выніках рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026-2030 гады,

Адной з удзельніц пасяджэння стала дэлегат УНС, дырэктар камунальнага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскрэклама» Таццяна Каліціна. Яна адзначыла, што аналізаваць выкананне праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на пэўных этапах — правільная практыка. «Гэта асабліва важна перад трэцім пасяджэннем VII УНС. Сёння нам неабходна разумець, як рухаецца выкананне праграмы горада Мінска, бо яна не можа быць адарвана ад Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, прынятай на пяцігодку. Патрэбна ацаніць, якімі тэмпамі мы рухаемся, ці выконваем намечанае або неабходна сканцэнтраваць намаганні на асобных напрамках. Мы галасавалі за гэтыя задачы і прымалі іх. Выкананне ўсіх пунктаў праграмы, зацверджанай на пасяджэнні УНС, абавязковае, і прывядзе да росту дабрабыту насельніцтва і краіны», — сказала яна.
На думку Таццяны Каліцінай, Мінск рухаецца да пастаўленых мэт дастатковымі тэмпамі. «Калі гаварыць аб прадпрыемстве, якое я прадстаўляю, ёсць падставы меркаваць, што па выніках года будуць выкананы ўсе намечаныя паказчыкі. Спадзяюся, мы таксама створым зачын на 2027 год», — дадала дэлегат.

Яшчэ адной удзельніцай пасяджэння стала дэлегат УНС, намеснік старшыні праўлення аднаго з буйных банкаў краіны Юлія Ясінская. Яна адзначыла, што ўстойлівае развіццё эканомікі за дзевяць месяцаў — вынік вялікай работы і паслядоўнай інвестыцыйнай палітыкі. «Як дэлегат УНС і прадстаўнік банкаўскага сектара, я бачу галоўную задачу ў павышэнні дабрабыту і якасці жыцця насельніцтва. Сёння ўся банкаўская сістэма нацэлена перш за ўсё на павышэнне ўзроўню жыцця людзей — незалежна ад таго, дзе яны жывуць: у сталіцы нашай радзімы або ў невялікім раённым цэнтры», — сказала Юлія Ясінская.

Паводле яе слоў, сродкі банкаўскай сістэмы накіроўваюцца туды, дзе яны неабходны, — на развіццё рэгіёнаў. «Асноўным фінансавым інструментам у гэтым напрамку стала ініцыятыва «Моцныя рэгіёны», — адзначыла дэлегат.
Юлія Ясінская ўпэўнена, што для забеспячэння якасці жыцця неабходна ствараць новыя вытворчасці і рабочыя месцы. «Як намесніка старшыні ГА «Беларускі саюз жанчын», мяне не можа не радаваць, што сёння ёсць нямала інструментаў для развіцця жаночых ініцыятыў у рэгіёнах. Напрыклад, бізнес-акселератар для жанчын «Я расту». У гэтым годзе прайшоў трэці сезон, у якім удзельнічалі прадстаўніцы 19 рэгіёнаў — больш як 300 жанчын. Гэта невялікія эканамічныя праекты, ідэі былі самыя розныя. Але мы разумеем, што жанчына забяспечвае сваю сям’ю і клапоціцца пра будучыню дзяцей. Таму такія ініцыятывы — таксама невялікі ўклад у павышэнне дабрабыту сям’і», — адзначыла Юлія Ясінская.
Фота Андрэя Сіняўскага

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»