Прэзідэнт

«Мы не прыхільнікі закрытых альянсаў». Лукашэнка аб узаемадзеянні ШАС з іншымі арганізацыямі 

1 верасня, Бішкек . ШАС трэба нарошчваць кантакты з рознымі міжнароднымі аб’яднаннямі, такімі як ЕАЭС, СНД, АДКБ, БРІКС і іншыя. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў — членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва,
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што рух наперад па такіх напрамках работы ШАС, як бяспека, эканоміка і гуманітарная сфера, дапаможа ўмацаваць маналітнасць пазіцый краін — членаў арганізацыі і яе з’яднанасць, узмацніць аўтарытэт і калектыўны голас на міжнароднай арэне.
«Статус партнёра, які замацоўваецца ў Хартыі ШАС, сведчыць аб тым, што мы не прыхільнікі закрытых альянсаў і гатовы да ўзаемадзеяння з усімі ў «шанхайскім духу». Трэба нарошчваць кантакты ШАС з іншымі аб’яднаннямі, такімі як ЕАЭС, СНД, АДКБ, АСЕАН, Афрыканскі саюз і, вядома ж, БРІКС», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.
/Будзе дапоўнена/. 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»