Спорт

Тхэквандыст Аліеў завяршыў выступленні на юнацкай Алімпіядзе

Багдан Аліеў 11 лістапада, Мінск . Беларускі тхэквандыст Багдан Аліеў застаўся без перамог на IV летніх юнацкіх Алімпійскіх гульнях у сталіцы Сенегала Дакары,

Наш спартсмен быў прадстаўлены на турніры ў вазе звыш 73 кг. Аліеў пачаў выступленні адразу з чвэрцьфіналу, дзе ў двух раўндах прайграў чэмпіёну мінулагодняга Еўрапейскага юнацкага алімпійскага фестывалю ў Скоп’і Івану Лысенка Серана з Іспаніі. 12 лістапада спаборнічаць у Дакары будзе апошні з прадстаўнікоў Беларусі — брэйкер Георгій Салавей.

На гэты момант у актыве нашай каманды два бронзавыя медалі ЮАГ-2026. Плывец Максім Машлякевіч стаў трэцім на пяцьдзясят метраў брасам, а Паліна Бяляўская — на 50-метроўцы вольным стылем. Акрамя таго, Дзяніс Маслаў замкнуў пяцёрку ў фехтаванні на рапірах, дзюдаістка Аляксандра Князева стала сёмай у катэгорыі да 44 кг, а лучнік Глеб Акуневіч заняў дзявяты радок.

Усяго мультыспартыўны форум для атлетаў ва ўзросце да 18 гадоў сабраў у сталіцы Сенегала больш за 2600 юнакоў і дзяўчат з 204 краін. Цырымонія закрыцця першых у гісторыі алімпійскіх спаборніцтваў на тэрыторыі Афрыкі пройдзе ў Дакары 13 лістапада.
Фота Дзяніса Касцючэнкі, НАК-БЕЛТА

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»