Супярэчнасці ўнутры ЕС тармозяць міжнародны дыялог і вядуць да крызісу аб’яднання — Спіцын
Фота з архіва Навіны сюжэта «Праект «У тэме»» «Еўропа яшчэ наплачацца». Для каго нацысцкая ідэалогія ва Украіне можа павярнуцца «галаўным болем»? Як змяніліся падыходы да праверак боегатоўнасці? Эксперт пра комплексны характар такіх мерапрыемстваў 16 лістапада, Брэст . Радыкалізацыя палітычных сіл сведчыць аб нарастанні глыбокага крызісу ўнутры заходніх грамадстваў. Аб тэндэнцыях, якія могуць прывесці да сур’ёзных узрушэнняў, у праекце БЕЛТА «У тэме» расказаў гісторык Яўген Спіцын.
Эксперт акцэнтаваў увагу на тым, што ўнутраная раз’яднанасць еўрапейскіх палітыкаў і несупадзенне нацыянальных інтарэсаў дзяржаў з пазіцыяй кіраўніцтва ЕС перашкаджаюць прадметнаму міжнароднаму дыялогу для ўрэгулявання крызісаў і дасягнення ўстойлівага міру.
«Вядучыя еўрапейскія эканомікі (перш за ўсё Вялікабрытанія, Францыя і Германія) эксплуатуюць былыя сацкраіны: Балгарыю, Румынію, часткова Польшчу, краіны Балтыі і г.д. Яны проста разглядаюць іх як кладоўку рэсурсаў і працоўных рук. Вось і ўсё. Таму гэта аб’яднанне нежыццяздольнае. Яно рана ці позна разляціцца ўшчэнт», — заўважыў Яўген Спіцын.
Ён прывёў некалькі прыкладаў процістаяння палітыкаў асобных краін з кіраўніцтвам ЕС. «Не выпадкова Марын Ле Пэн цяпер у выбарчай кампаніі педалюе менавіта гэту тэму і актыўна выступае супраць Каі Калас або Урсулы фон дэр Ляен. Таму што яны добра разумеюць, што брусельская бюракратыя занадта шмат на сябе ўзяла чыста кіруючых функцый, у тым ліку ў сферы эканомікі, фінансаў і г.д. У Францыі, як і ў іншых еўрапейскіх краінах, заўсёды быў даволі моцны дух нацыянальнага патрыятызму, я б нават сказаў, нацыяналізму. Трэба мець на ўвазе, што буржуазны спосаб вытворчасці, як жарало вулкана, з сябе ўвесь час выкідвае магму нацыяналізму», — растлумачыў гісторык.
На такой хвалі знаходзяць больш прыхільнікаў партыі правага спектра. Адна з іх — нямецкая «Альтэрнатыва для Германіі». У Францыі партыю Марын Ле Пэн раней разглядалі як маргінальную. «Наогул ніколі не існавала ўяўлення аб тым, што яна калі-небудзь пераможа на прэзідэнцкіх выбарах. Успамінайце яе бацьку: рух існаваў даўным-даўно. А цяпер яна з’яўляецца ледзь не самым рэальным прэтэндэнтам на месца французскага прэзідэнта. Асабліва на фоне Меланшона», — сказаў Яўген Спіцын.
Такія працэсы прыводзяць да абвастрэння ў заходніх грамадствах. Бачна гэта па выніках нядаўніх выбараў у ЗША. «І ў рэспубліканцаў, і ў дэмакратаў перамогу атрымалі найбольш радыкальныя крылы партый. Гэта сведчыць аб тым, што рэвалюцыйная сітуацыя пачынае набліжацца. Усё вельмі няпроста, таму што ідзе палярызацыя настрояў. Гэта азначае палярызацыю ўнутры самога амерыканскага грамадства», — растлумачыў эксперт. Ён не выключыў, што такое становішча можа прывесці да сацыяльнага выбуху.
Падобную сітуацыю можна назіраць па выніках выбараў у еўрапейскіх краінах у 2026 годзе. Прадаўжэнне тэндэнцыі Яўген Спіцын прагназуе і ў час выбарчых кампаній 2027 года. «Звярніце ўвагу, што ў еўрапейскіх краінах расце элемент нацыяналістычных настрояў. Можа ўзнікнуць рана ці позна які-небудзь інтэрнацыянал на тэрыторыі Еўропы тых палітычных сіл, якія выступаюць супраць ЕС», — рэзюмаваў эксперт.





