Справаздачу аб уздзеянні на навакольнае асяроддзе пункта захавання радыеактыўных адходаў прадставяць у Беларусі
Фота з архіва Навіны сюжэта «Беларуская АЭС найноўшага пакалення 3+» Вопыт БелАЭС па развіцці культуры бяспекі прадставяць на маладзёжным форуме ў Калужскай вобласці БелАЭС — грандыёзнае збудаванне і высокатэхналагічны праект, якім краіна ганарыцца — Качанава 20 ліпеня, Мінск . Абмеркаванні справаздачы аб уздзеянні на навакольнае асяроддзе пункта захавання радыеактыўных адходаў пройдуць у трох раёнах Беларусі, паведамілі БЕЛТА на прадпрыемстве «Беларуская арганізацыя па абыходжанні з радыеактыўнымі адходамі» («БелРАА»).
«Дзяржаўнае прадпрыемства «БелРАА» запрашае грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб прыняць удзел у сходах па абмеркаванні справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (АУНА) па аб’екце «Узвядзенне пункта захавання і часовага захоўвання радыеактыўных адходаў» (ПЗРА)», — гаворыцца ў паведамленні.
Цяпер для размяшчэння аб’екта разглядаюцца тры альтэрнатыўныя пляцоўкі: Хойніцкі раён (Гомельская вобласць), Астравецкі раён (Гродзенская вобласць), Мсціслаўскі раён (Магілёўская вобласць).
У Астраўцы сход пройдзе 20 жніўня ў 14.00 па адрасе пр.Энергетыкаў, 2 (канферэнц-зала шматфункцыянальнага комплексу сацыяльна-культурнага прызначэння і творчасці моладзі). У Мсціслаўлі — 26 жніўня ў 14.00 (вул.Калініна, 21, зала Мсціслаўскага раённага выканаўчага камітэта). У Хойніках — 10 верасня ў 14.00 (вул.Калесніка, 13, філіял «Цэнтр культуры г.Хойнікі»).
«Удзел у абмеркаванні — гэта ваша магчымасць задаць хвалюючыя пытанні спецыялістам, азнаёміцца з нюансамі праекта і выказаць свае заўвагі. Прыходзьце, каб заставацца ў курсе важных экалагічных і інфраструктурных рашэнняў вашага рэгіёна», — заклікалі на прадпрыемстве.





