Штангістка Бондзікава ўзяла поўны камплект узнагарод на першынстве Еўропы-U23
Фота з архіва 19 кастрычніка, Мінск . Беларуска Алена Бондзікава заваявала тры медалі на маладзёжным чэмпіянаце Еўропы па цяжкай атлетыцы ў Албаніі,
Наша спартсменка стала трохразовым прызёрам у катэгорыі звыш 86 кг сярод дзяўчат да 23 гадоў. У першым практыкаванні Алена паказала вынік 113 кг, у другім справілася з вагой 132 кг. Сума беларускі 245 кг прынесла ёй серабро ў дваябор’і, перамогу з перавагай у адзін кілаграм атрымала турчанка Фатмагуль Чэвік. У рыўку Бондзікава заваявала малы залаты медаль, а ў штуршку — малую бронзу.
Раней чэмпіёнкамі Еўропы ў алімпійскім дваябор’і сталі нашы Яўгенія Ільіна (U20, да 57 кг) і Вольга Галынская (U20, да 61 кг), а Ігнацій Паўлюкавец (U23, да 95 кг) замкнуў топ-3. Усяго кантынентальны форум сярод юніёраў і моладзі сабраў у Албаніі каля 400 цяжкаатлетаў з 38 краін, у склад беларускай каманды ўвайшлі дваццаць штангістаў.




