Эканоміка

Савет ЕЭК рэкамендаваў краінам ЕАЭС каардынаваць удзел у выставачных мерапрыемствах у трэціх краінах

Фота з архіва 25 лістапада, Масква /Эдуард Півавар . Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі прыняў рэкамендацыю, накіраваную на прасоўванне тавараў дзяржаў — членаў Еўразійскага эканамічнага саюза на рынкі трэціх краін праз выставачна-кірмашовую і экспазіцыйную дзейнасць, а таксама ўдзел у рэкламных і іміджавых мерапрыемствах. Аб гэтым паведамілі ў гандлёвым блоку ЕЭК.

«Дакумент падрыхтаваны ў ходзе рэалізацыі Дэкларацыі аб далейшым развіцці эканамічных працэсаў у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза да 2030 года і на перыяд да 2045 года «Еўразійскі эканамічны шлях». Дзяржавам-членам прапануецца ўлічваць каардынацыйны план на 2027 год, які ўключае 20 буйнейшых мерапрыемстваў па такіх напрамках, як гандаль, энергетыка, энергетычнае і цяжкае машынабудаванне, спецтэхніка, горназдабыўное і нафтагазавае абсталяванне, станкабудаванне, металургія, лагістыка, АПК, харчовая і хімічная прамысловасць», — адзначылі ў ЕЭК.

Краіны правядзення мерапрыемстваў — асноўныя партнёры ЕАЭС па гандлёвых пагадненнях: В’етнам, Інданезія, Іран, Кітай, Манголія, ААЭ, а таксама Індыя і Егіпет.

«Сумесны ўдзел у міжнародных выстаўках і дзелавых мерапрыемствах дасць магчымасць больш эфектыўна прадстаўляць экспартны патэнцыял Еўразійскага эканамічнага саюза на знешніх рынках. Асаблівае значэнне такая работа мае для прасоўвання сумесна вырабленай прадукцыі дзяржаў-членаў, пашырэння дзелавых сувязей і пошуку новых магчымасцей для паставак», — пракаменціраваў дакумент член Калегіі (міністр) па гандлі ЕЭК Андрэй Сляпнёў.

У пасяджэнні Савета ЕЭК, якое прайшло ў Маскве 25 лістапада, прыняла ўдзел віцэ-прэм’ер Беларусі Наталля Пяткевіч.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»