Рыжанкоў прапанаваў пашырыць практыку спалучэння патэнцыялу СНД з іншымі інтэграцыйнымі аб’яднаннямі
Фота з архіва 7 кастрычніка, Аваза . Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў прапанаваў пашырыць практыку спалучэння патэнцыялу СНД з іншымі інтэграцыйнымі аб’яднаннямі. Аб гэтым ён заявіў у Туркменістане на пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў краін СНД,
«Ва ўмовах неабарачальных працэсаў рэгіяналізацыі і поліцэнтрычнасці пры безумоўным захаванні цэнтральнай ролі ААН варта прымаць дадатковыя захады па спалучэнні патэнцыялаў ключавых інтэграцыйных аб’яднанняў, уключаючы ЕАЭС, ШАС, БРІКС і, вядома, СНД. У ліку станоўчых прыкладаў — падпісанне ў маі 2026 года ў Астане плана мерапрыемстваў па рэалізацыі супрацоўніцтва паміж Выканкамам СНД і Еўразійскай эканамічнай камісіяй на 2026-2030 гады. Лічым, што распрацоўка аналагічных дакументаў з іншымі інтэграцыйнымі аб’яднаннямі таксама мэтазгодна», — сказаў міністр.
Кіраўнік МЗС вітаў праведзеныя ў верасні бягучага года ў штаб-кватэры СНД у Мінску кансультацыі паміж МЗС па пытаннях узаемадзеяння з краінамі Афрыкі. «Вельмі перспектыўны, важны рэгіён, які імкліва набірае сваю вагу. І вельмі цікавы для ўсіх нашых краін у плане развіцця палітычных, гандлёва-эканамічных і гуманітарных кантактаў», — упэўнены Максім Рыжанкоў.
Ён разлічвае, што пашырэнне сувязей па лініі СНД — Афрыка атрымае далейшае развіццё ў партнёрстве паміж Выканкамам СНД і Камісіяй Афрыканскага саюза, а таксама з Сакратарыятам Супольніцтва развіцця Поўдня Афрыкі і іншымі рэгіянальнымі інтэграцыйнымі аб’яднаннямі ў фармаце «СНД плюс». «Падумаць трэба і па іншых рэгіёнах», — прапанаваў міністр.





