Эканоміка

Расійскае ПЗ для беларускай энергетыкі. «Захадэлектрасеткабуд» і «АСКОН» падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве

30 верасня, Мінск . Беларуская кампанія «Захадэлектрасеткабуд» і расійская кампанія «АСКОН» падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве на міжнароднай прамысловай выстаўцы «ІНАПРАМ. Беларусь»,

Пагадненне падпісана для арганізацыі супрацоўніцтва з мэтай вызначэння асноўных напрамкаў і ўмоў узаемадзеяння ў галіне лічбавізацыі працэсаў інфармацыйнага мадэлявання будынкаў і збудаванняў, кіравання інжынернай і вытворчай інфармацыяй з выкарыстаннем расійскага інжынернага праграмнага забеспячэння, распрацаванага кампаніяй «АСКОН». 

Паводле слоў дырэктара філіяла «Энергапраект» ААТ «Захадэлектрасеткабуд» Ірыны Булаш, прымяненне гэтага праграмнага забеспячэння аблегчыць работу прадпрыемства, дапаможа ў кантролі кіравання і менеджменту. «Гэта дастаткова працяглы працэс. Ён падзеліцца на пэўныя этапы, якія затым дадуць магчымасць паскорыць работу», — падагульніла яна.

ІІ Міжнародная прамысловая выстаўка «ІНАПРАМ. Беларусь» праходзіць у Мінску з 30 верасня па 2 кастрычніка. Яе ўдзельнікамі сталі прадстаўнікі больш як 40 краін, а агульная плошча выставачнай экспазіцыі склала 20 тыс. кв.м.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»