Ранішні туман і навальніцы падрыхтавала надвор’е 12 чэрвеня
12 чэрвеня, Мінск . У Беларусі сёння будзе воблачна з праясненнямі. Часам пройдуць дажджы, днём месцамі чакаюцца моцныя дажджы. Аб гэтым расказалі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Раніцай месцамі магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца паўночна-заходні 4-9 м/с, пры навальніцах з парывамі да 14 м/с.
Тэмпература паветра днём складзе 14-20 градусаў цяпла, ва ўсходніх раёнах — плюс 21-27.
Больш актуальнай і цікавай інфармацыі аб надвор’і глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на videobel.by.





